BE RU EN

У Берасці з'явіўся дзіўны смурод

  • 21.07.2025, 9:41

Магчыма, ён звязаны з вытворчасцю каніфолі.

Улады Берасця пракаментавалі паведамленні ў сацсетках пра дзіўны смурод у горадзе. Больш падрабязна напісаў тэлеграм-канал «Любімы Брэст» Берасцейскага гарвыканкама.

У гарвыканкаме звярнулі ўвагу на тое, што ў брэсцкіх чатах распаўсюджваецца інфармацыя пра быццам бы «моцны смурод і меркаваныя выкіды» ў горадзе. Гараджане мяркуюць, што дзіўны смурод можа быць звязаны з вытворчасцю каніфолі. Смурод, з паведамленняў у сацсетках, чутны ў раёне Дуброўкі, Рэчыцы, Казловічаў і Клейнікаў. Карыстальнікі таксама падкрэсліваюць, што праз дзіўны пах у іх нібыта ўзнікаюць млоснасць і рэжа ў вачах.

- У МНС на гэты момант ніякіх паведамленняў аб такіх інцыдэнтах не паступала, - пракаментавалі ў гарвыканкаме.

Апошнія навіны