У Іванаве адмянілі ўсе мерапрыемствы на Дзень горада
- 20.07.2025, 17:36
Праз надвор'е.
У горадзе Іванава (Брэсцкая вобласць) праз непагадзь перанеслі ўсе мерапрыемствы, якія павінны былі адбыцца 20 ліпеня да Дня горада, паведаміла раніцай у нядзелю мясцовая дзяржгазета "Янаўскі край".
"У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ўсе мерапрыемствы, запланаваныя да Дня горада сёння, 20 ліпеня, пераносяцца", — зазначаецца ў паведамленні, якое апублікавалі ў тэлеграм-канале раённага выдання 20 ліпеня аб 11.47.
Дату правядзення мерапрыемстваў паабяцалі паведаміць дадаткова.