Украінскі юрыст: Лукашэнку чакае спецтрыбунал
- 20.07.2025, 17:13
Дыктатар адказны за ваенную агрэсію супраць Украіны.
Спецыяльны трыбунал адказнасці за ваенную агрэсію супраць Украіны "будзе распаўсюджвацца не толькі на вышэйшае палітычнае кіраўніцтва РФ, але і на лідараў краін, якія дапамагалі Расеі ў поўнамаштабнай вайне", заявіла ў каментары парталу novyny.live кіраўнік Украінскай асацыяцыі міжнароднага права Вольга Буткевіч.
“Гэта трыбунал толькі паводле аднаго злачынства — злачынства агрэсіі. Злачынства агрэсіі — гэта так званае “лідарскае” злачынства. Суд, які прагаласаваў за так званае ўваходжанне рэгіёнаў Украіны ў тэрыторыю Расіі», - сказала Буткевіч.
Паводле яе слоў, дзеянне спецтрыбунала можа распаўсюджвацца на "вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва Беларусі" і, "цалкам верагодна, што Паўночнай Карэі".
"Але гэта будзе пасля збору доказаў [у рамках] адпаведнай следчай працэдуры", - падкрэсліла юрыст.
Пагадненне аб стварэнні спецыяльнага трыбунала адказнасці за ваенную агрэсію супраць Украіны было падпісана 25 чэрвеня 2025 года ў Страсбургу (Францыя) генеральным сакратаром Савета Еўропы Аленам Берсі і ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.