BE RU EN

Зяленскі: Украіна ўдакладняе з ЗША дэталі паставак зброі

  • 2.07.2025, 21:10

Вашынгтон прыпыніў пастаўкі зброі Кіеву.

Улады Украіны з ЗША удакладняюць усе дэталі вайсковай дапамогі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце ў тэлеграм-канале.

Раней Вашынгтон прыпыніў пастаўкі зброі Ўкраіне.

«Сёння былі даклады міністраў абароны і замежных справаў Украіны адносна адносін з ЗША. Цяпер на працоўных узроўнях паміж Украінай і Злучанымі Штатамі высвятляюцца ўсе дэталі ў пастаўцы абароннай падтрымкі, уключаючы кампанент СПА», - паведаміў Зяленскі.

Раней намеснік прэс-сакратара Белага дома Ганна Кэлі паведаміла, што ЗША вырашылі прыпыніць пастаўкі, каб "паставіць інтарэсы Амерыкі на першае месца пасля таго, як Мінабароны правяло агляд вайсковай падтрымкі". Гаворка ідзе і пра пастаўкі дзясяткаў ракет для сістэм СПА Patriot, больш за сотню ракет Hellfire, звыш 250 высокадакладных ракет GMLRS, дзясяткаў ракет класа "зямля - паветра" Stinger, паведамляў NBC News.

Ініцыятарам прыпынення вайсковай дапамогі стаў кіраўнік палітычнага аддзела Пентагона Элбрыджа Колбі, такое рашэнне ён прыняў пасля праверкі наяўных запасаў, пісала Politico. Мера закранула дапамогу, абяцаную экс-прэзідэнтам Джо Байдэнам. Паводле звестак NBC, частка ўзбраенняў ужо знаходзіцца ў Еўропе, але яго перадачу затрымалі.

Апошнія навіны