BE RU EN

На Алімпійскіх гульнях у Італіі згуляюць хакеісты з НХЛ

  • 2.07.2025, 20:54

Упершыню з 2014 года.

У штаб-кватэры Міжнароднай федэрацыі хакея прайшла сустрэча прадстаўнікоў НХЛ, Асацыяцыі гульцоў НХЛ і Міжнароднага алімпійскага камітэта,падчас якой было афіцыйна падпісана пагадненне аб допуску хакеістаў НХЛ да ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе-2026.

«Гэта вялікі дзень для міжнароднага хакея і для мільёнаў фанатаў ва ўсім свеце. Вяртанне лепшых хакеістаў свету на Алімпіяду ў 2026 годзе - гэта вялікі крок наперад для нашага віду спорту», - сказаў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Люк Тардыф.

Такім чынам, хакеісты НХЛ прымуць удзел у алімпійскім турніры ўпершыню пасля Гульняў 2014 года.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў італьянскіх гарадах Мілан і Карціна-д'Ампеца пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года.

Дзеючым алімпійскім чэмпіёнам з'яўляецца зборная Фінляндыі, якая ў фінале Гульняў-2022 абгуляла Расею.

Апошнія навіны