Лукашэнка падпісаў указ аб Беларуска-Расейскім універсітэце
- 2.07.2025, 18:52
Дыктатар працягвае курс татальнай русіфікацыі беларускай адукацыі.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб Беларуска-Расейскім універсітэце.
У паведамленні гаворыцца, што дыктатар Беларусі ў сераду, 2 ліпеня, падпісаў указ,у якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоваў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расеі аб умовах дзейнасці, якая датычыцца Беларуска-Расейскага ўніверсітэта.
У названай дамове канкрэтызуюцца статус, асноўныя палажэнні дзейнасці ВНУ, якія утрымліваюць задачы, правілы, а таксама парадак прыёму для атрымання адукацыі, дзейнасць органаў кіравання.