BE RU EN

ГУВ і дроны Magurа ўстанавілі пяць рэкордаў

  • 2.07.2025, 11:50

І патрапілі ў Кнігу рэкордаў Украіны.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны і дроны Magurа ўстанавілі пяць рэкордаў. Іх унеслі ў Кнігу рэкордаў Украіны. Пра гэта паведамляе «24 канал».

Усе рэкорды былі ажыццёўленыя падчас абароны Украіны, калі байцы знішчалі варожую тэхніку. Вайскоўцы для сваіх аперацый выкарыстоўвалі марскія дроны Magurа, якія дапамаглі паспяхова выканаць усе задачы. Марскія робаты распрацавалі ўкраінскія інжынеры.

«Гэтая шматмэтавая марская платформа давяла сваю эфектыўнасць і паказала, што яна на гэтым этапе найлепшая ў свеце. Таму што ніхто іншы патапіць караблі так і не змог на гэтым этапе», - сказаў начальнік ГУВ Кірыл Буданаў.

Афіцыйная рэгістрацыя рэкордаў прайшла ў Музеі вайсковай выведкі Украіны, дзе зараз ёсць асобная экспазіцыя, прысвечаная дронам Magurа.

Прадстаўнік Кнігі рэкордаў Украіны Андрэй Масюк сказаў, што аперацыі ГУВ з'яўляюцца ўнікальнымі ў сусветным маштабе. Украіна, з яго слоў, можа ствараць інавацыі і такім чынам мяняць ход вайны.

«Гэта каласальная праца, якая істотна аслабіла варожы флот і змяніла баланс сіл на моры. Вы - сапраўдныя майстры сваёй справы», - адзначыў прадстаўнік Кнігі рэкордаў Украіны.

Якія рэкорды зафіксавалі ў Кнізе рэкордаў Украіны

Затапленне баявых караблёў. Дзякуючы дронам ГУВ на дно пайшлі расейскі дэсантны катэр Д-144 «Серна» (з БТР-82 на борце) і дэсантны катэр Д-295 «Акула». Гэта адбылося 10 лістапада 2023 года. Менавіта дроны паказалі добрую працу ў вядзенні баявых дзеянняў на моры, а ўкраінскія вайскоўцы фактычна адкрылі новую эру ў марской вайне.

2. Першае збіццё баявога самалёта з дапамогай марскога дрона. «Group 13» ГУВ Мінабароны ажыццявіла аперацыю па знішчэнні расейскага знішчальніка Су-30 над Чорным морам з дапамогай марскога дрона Magura V7. Гэта аперацыя перавярнула ўяўленне аб паветранай абароне.

3. Знішчэнне двух верталётаў Мі-8 у Чорным моры. У той дзень украінскія вайскоўцы ўпершыню ў свеце збілі паветраную цэль марскім дронам.

4. Найбольшая колькасць параз баявых караблёў і катэраў. У перыяд з 2023 да 2024 года байцы пашкодзілі 15 адзінак карабельна-катэрнага складу Чарнаморскага флоту Расеі, сярод якіх былі дэсантныя, патрульныя і выведвальныя караблі, дэсантныя і хуткасныя катэры.

5. Рэкорд, таксама ўвайшоў у катэгорыю «Колькасць» паражэнняў баявых караблёў і катэраў. У перыяд з 2023 да 2024 года ГУВ змагла патапіць вялікую колькасць варожых караблёў і катэраў.

Ракетны катэр «Іванавец»,

дэсантны катэр Д-295 «Акула»,

дэсантны катэр Д-144 «Серна»,

вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»,

хуткасны катэр КС-701 «Тунец»,

два хуткасныя катэры «РЫФ-75»

патрульны карабель «Сяргей Котаў», які перавозіў верталёт Ка-29.

Увогуле дроны ГУВ з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання атакавалі 20 цэляў, з іх: 13 знішчаныя (5 караблёў, 3 верталёты, 4 катэры, 1 БТР) і 7 — пашкоджаныя (3 караблі, 3 катэры, 1 верталёт).

Апошнія навіны