Нямеччына выклікала амбасадара Ірана «на дыван»
- 2.07.2025, 9:01
Злоўлены іранскі агент, які шпіёніў за габрэйскімі аб'ектамі.
Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выклікала амбасадара Ірана праз затрыманне мужчыны, які збіраў шпіёнскую інфармацыю для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР).
Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Нямеччыны і агенцтва Reuters.
У ведамстве падкрэслілі, што "не талеруюць ніякай пагрозы габрэскаму жыццю ў Нямеччыне".
"Падазрэнне ў дачыненні да грамадзяніна Даніі ў верагоднай агентурнай дзейнасці на карысць Ірана трэба цалкам расследаваць. Сёння амбасадар Ірана быў выкліканы ў МЗС", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначым, што ў аўторак, 1 ліпеня, нямецкая пракуратура выставіла абвінавачанне грамадзяніну Даніі ў зборы інфармацыі аб габрэйскіх аб'ектах і асобах у Бэрліне.
Паводле звестак следчых, на працягу чэрвеня падазраваны праводзіў назіранне за трыма такімі аб'ектамі, следствам чаго таксама маглі стаць тэрарыстычныя дзеянні супраць габрэйскіх аб'ектаў.
Падазроны дзейнічаў па ўказаннях ад "Кудс" - замежнага падраздзялення Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Між іншым, мужчына фатаграфаваў шэраг будынкаў, і офіс Нямецка-ізраільскага таварыства.
Ордэр на яго арышт быў выкананы на мінулым тыдні пры садзейнічанні паліцыі дацкага горада Орхус. Пасля экстрадыцыі з Даніі падазраванага даставяць да следчага суддзі Федэральнага суда Нямеччыны.