BE RU EN

Аліеў адправіў Пуціну «чорную пазнаку»

  • 2.07.2025, 8:59

Азербайджану дапамог Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з лідарам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў Баку за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і выказаў салідарнасць у канфлікце, які разгарэўся паміж Азербайджанам і Расеяй пасля забойства братоў Сафаравых расейскімі сілавікамі, піша «Дыялог.UA».

Размову можна лічыць публічнай чорнай пазнакай

Крамлю ад Азербайджана, які раней аддаваў перавагу захоўванню асцярожнай дыстанцыі. Цяпер Баку дзейнічае з пазіцыі сілы. Для Крамля гэты крок асабліва балючы, бо Зяленскі - асабісты вораг Пуціна, чалавек, якога расейская прапаганда шмат гадоў дэманізуе як сімвал украінскага супраціву.

Публічнае збліжэнне Аліева з Зяленскім у самы разгар канфлікту і міжнароднай ізаляцыі Расеі становіцца не проста дыпламатычным жэстам, а адкрытым выклікам Маскве і яе прэтэнзіям на лідарства ў рэгіёне.

Масква страчвае кантроль

Адначасова ў Баку былі затрыманыя двое высокапастаўленых супрацоўнікаў расейскага прапагандысцкага рэсурсу «Sputnik Азербайджан».

Затрыманымі аказаліся выканаўчы дырэктар Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўген Белавусаў. Паводле звестак азербайджанскіх крыніц, абодва фактычна з'яўляліся агентамі расейскай ФСБ і дзейнічалі пад прыкрыццём медыя.

Гэтыя затрыманні адбыліся на фоне буйнога скандалу: у Екацярынбурзе расейскія сілавікі арыштавалі больш за 50 грамадзян Азербайджана, што справакавала жорсткую рэакцыю Баку і цэлую серыю рэзкіх заяў аб парушэнні правоў азербайджанцаў.

Новая рэальнасць на Паўднёвым Каўказе

У размове прэзідэнты Украіны і Азербайджана таксама абмеркавалі двухбаковыя дачыненні ў энэргетыцы і гуманітарнай сферы і дамовіліся актывізаваць работу міжурадавай камісіі ў эканамічным супрацоўніцтве.

На гэтым фоне з'явіліся першыя паведамленні аб магчымым візіце Уладзіміра Зяленскага ў Азербайджан - падзеі, якая стала б сімвалічным ударам па прэстыжы Крамля.

Апошнія навіны