Хлусня, цынізм і блюзнерства Лукашэнкі
- Зміцер Балкунец
- 2.07.2025, 10:30
Гісторыя ўсё расставіць па месцах.
"Мы не ваюем... Народ павінен на гэтую ўладу маліцца... Тое, што мы яшчэ неяк трымаемся".
Гэтыя словы Лукашэнкі хлусня, цынізм і блюзнерства ў адной фразе.
Беларусь удзельнічае ў вайне.
Не прама, але аэрадромы, ракеты, склады, лагістыка, межы - усё адкрыта для Крамля.
Беларусь стала плацдармам для нападу.
Гэта факт, пацверджаны целамі, руінамі і крывёй.
Лукашэнка ведаў аб падрыхтоўцы ўварвання як мінімум з лета 2021 года.
Ён не проста не спыніў вайну, ён даў інфраструктуру і тэрыторыю для нападу.
І зараз "праваслаўны атэіст" смее казаць,
што "народ павінен маліцца на гэтую ўладу".
Народ выжывае не таму, што ўлада яго абараняе, а таму, што трымаецца адзін за аднаго.
На кухнях, у бальніцах, у чэргах, у турмах, у акопах, у выгнанні.
Калі б Лукашэнка сапраўды быў абраным народам - ён бы звярнуўся да нацыі, запатрабаваў вываду расейскіх войскаў, сказаў бы Пуціну "не".
Гісторыя ўсё расставіць па месцах.
Зміцер Балкунец, "Тэлеграм"