Удалая атака на РФ: пашкоджаны не толькі «Купал»
- 2.07.2025, 7:55
ГУР узарвала яшчэ адзін важны аб'ект.
Байцы Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Саратаўскай вобласці Расеі, у выніку чаго на прадпрыемстве пашкоджаны тэхналагічныя ўстаноўкі.
«Пашкоджаны важны аб'ект у Саратаўскай вобласці РФ. У рамках зніжэння наступальных магчымасцяў ворага, сёння падраздзяленні Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны, нанеслі пашкоджанне па тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода АТ «Саратаваргсінтэз» у Саратаўскай вобласці РФ», - паведамілі ў прэс-службе Генеральнага штаба УСУ.
Там удакладнілі, што УС РФ выкарыстоўваюць магутнасці гэтага НПЗ для забеспячэння гаруча-змазачнымі матэрыяламі расейскіх вайсковых падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.
«Пацверджана трапленне па тэрыторыі аб'екта - між іншым пашкоджаныя тэхналагічныя ўстаноўкі. Узнік пажар», - адзначылі ў Генштабе.
Там таксама падкрэслілі, што вынікі пашкоджання нафтаперапрацоўчага завода ўдакладняюцца.
СБУ трапіла і ў электрамеханічны завод у Іжэўску
У Генштабе таксама паведамілі, што падраздзяленні Службы бяспекі Украіны 1 ліпеня пашкодзілі Іжэўскі электрамеханічны завод «Купал» які знаходзіцца ва Удмурцкай Рэспубліцы РФ.
«Пацверджана дакладнае трапленне ў корпус №1 на пляцоўцы №1. Зафіксаваны пажар. Вынікі траплення ўдакладняюцца», - адзначылі ў Генштабе.
Там таксама падкрэслілі, што завод «Купал» - гэта аб'ект вайскова-прамысловага комплексу РФ, які спецыялізуецца на вытворчасці зенітных ракетных комплексаў малога радыусу дзеяння.