BE RU EN

У Менску затрымалі пенсіянера, які «караў» кіроўцаў аўта

  • 18.07.2025, 20:46

Мужчына страляў з пнеўматыкі і кідаў камяні ў аўто за шум і дрэнную паркоўку.

Міліцыя затрымала пенсіянера, які ў Менску «караў» гучных і неакуратных аўтаўладальнікаў, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Да праваахоўнікаў звярнуліся пяць сталічных аўтаўладальнікаў, якім невядомыя пашкодзілі аўто.

Высветлілася, што да хуліганстваў датычны сталічны пенсіянер. Мужчына раней у поле зроку праваахоўнікаў не трапляў, але на сваё жаданне стаў «караць» аўтаўладальнікаў. Мянчук страляў па машынах з пнеўматыкі, кідаў камяні і пустыя бутэлькі. Пенсіянер помсціў тым аўтаўладальнікам, якія гучна размаўлялі ў яго пад вокнамі або няправільна паркаваліся.

Праваахоўнікі вызначылі, што за апошні час фігурант скінуў камяні на дзве машыны з гаўбца, у трэцяе аўто запусціў пустую бутэльку, а чацвёртаму аўтаўладальніку адпомсціў, стрэліўшы з пнеўматычнага пісталета па аўтамабілі. Агульная шкода склала не менш за 4000 беларускіх рублёў.

У міліцыі пенсіянер заявіў, што яму не падабалася, калі пад ягонымі вокнамі паркуюцца, гучна размаўляюць побач з прыпаркаванымі аўто ці доўга не глушаць рухавік.

Яшчэ адну машыну пенсіянер падрапаў каменем на паркоўцы побач з паліклінікай. На гэты раз «мсціўцу» не спадабалася, што кіроўца дрэнна прыпаркаваўся і паводзіў сябе агрэсіўна.

Мужчыну будуць судзіць за хуліганства.

Апошнія навіны