Беларуска перамагла ў мнагаборстве на Універсіядзе ў Германіі
- 18.07.2025, 19:55
За медалі ў самым прэстыжным відзе праграмы спрачаліся 49 дзяўчат.
Беларуска Аліна Гарнасько стала чэмпіёнкай спаборніцтваў у мастацкай гімнастыцыу ва Універсіядзе 2025 года ў Нямеччыне.
За медалі ў самым прэстыжным відзе праграмы змагаліся 49 дзяўчат, нашу каманду прадставілі лідары айчыннай гімнастыкі Аліна Гарнасько і Анастасія Салас. Гарнасько перамогла з сумай 114,850 бала, паказала лепшыя вынікі ў практыкаваннях з мячом і стужкай і стала другой у кампазіцыях з абручом і булавамі.
Серабро заваявала Тахміна Ікрамава з Узбекістана (112,700), тройку прызёраў замкнула вугорка Фані Пігніцкі (108,850). Анастасія Салас заняла шостае месца, набраўшы 105,750 бала. У суботу, 19 ліпеня, дзяўчаты змагаюцца за медалі ў асобных відах: Гарнасько ўдзельнічае ва ўсіх чатырох фіналах, Салас выступіць у практыкаваннях з булавамі і стужкай.
XXXII Сусветная летняя Універсіяда праходзіць у Рэйнска-Рурскім рэгіёне Нямеччыны, турнір грацый прымае горад Эсэн. Студэнцкія спаборніцтвы сабралі больш за 8 тыс. спартсменаў з 115 краін, якія вызначаць лепшых у 18 відах спорту.