BE RU EN

У возеры пад Менскам загінула рыба

  • 17.07.2025, 12:58

Відэафакт.

У возеры каля вёскі Тарасава пад Менскам гіне рыба. Відэа з паморам рыбы набрала ў TikTok больш за 30 тысяч праглядаў.

На сітуацыю адрэагавала газета Мінскага раёна «Прысталічча». Яна адзначыла, што смурод ад мёртвай рыбы ў вадаёме «распаўсюджваецца за некалькі сотняў метраў».

Карыстальнікам зямлі запісаны Агракамбінат «Ждановічы». У сувязі з морам рыбы была арганізавана камісія з прадстаўнікоў Ждановіцкага сельвыканкама, раённай прыродааховы і ветэрынарнай станцыі.

Апошнія навіны