BE RU EN

Беларусаў рыхтуюць да нападаў дронаў

  • 17.07.2025, 12:49

Улады прызнаюць, што БПЛА рэгулярна залятаюць у Беларусь.

Ельская раёнка «Народны голас» апублікавала парады мясцовага вайсковага камісарыяту Дзмітрыя Русецкага, што трэба рабіць пры выяўленні беспілотніка.

«Беспілотныя лятальныя апараты разбіваюцца ў выпадку паспяхова зладжанай атакі або пры працы сродкаў СПА (супрацьпаветранай абароны). Нават пасля прызямлення прылады могуць быць небяспечныя», - тлумачыць раёнка.

У выпадку, калі чалавек убачыць робат, ён павінен патэлефанаваць у міліцыю, назваўшы сваё імя і месца знаходкі дрона; «апісаць характар паводзін лятальнага апарата»; удакладніць, ці ёсць побач відэаназіранне; не фатаграфаваць і не тэлефанаваць паблізу.

Улады прызнаюць, што дроны рэгулярна залятаюць у Беларусь.

Апошнія навіны