Вярхоўная Рада прызначыла Свірыдзенку прэм'ер-міністаркай Украіны
- 17.07.2025, 12:17
Пастанову падтрымалі 262 дэпутаты.
Вярхоўная Рада прызначыла прэм'ер-міністрам Украіны Юлію Свірыдзенку. Адпаведную пастанову падтрымалі 262 народныя дэпутаты, паведамляе РБК-Украіна.
Такім чынам, Свірыдзенка стала другой жанчынай у гісторыі незалежнай Украіны, якая ўзначаліла Кабінет міністраў, і першай - за апошнія 15 гадоў.
Хто такая Юлія Свірыдзенка
39-гадовая новая прэм'ер-міністарка родам з Чарнігава. Нарадзілася ў сям'і дзяржаўных слуьоўцаў. З адзнакай скончыла КНТЭУ і вучылася ў аспірантуры. Праходзіла мэнэджарскія курсы ў Нямеччыне і Швэцыі. Свабодна валодае англійскай і кітайскай мовамі.
Пачынала кар'еру ў прыватным сектары, пасля кіравала інвестпраектамі Чарнігаўшчыны, працавала ў Чарнігаўскай АДА, дзе дайшла да пасады выканаўўўццца абавязкаў старшыні.
Была намесніцай міністра эканомікі, а з 2020-га - намесніцай кіраўніка Офіса прэзідэнта ў эканоміцы. У Кабінеце міністраў адказвала за важныя праекты: «Еработа», санкцыйная палітыка, рэлакацыя бізнэсу, фонд аднаўлення, перамовы з МВФ і ЕЗ.
З'яўляецца падпісантам з украінскага боку нашумелага пагаднення аб нетрах з ЗША.
Была сярод удзельнікаў дэлегацыі Украіны ў трохбаковай кантактнай групе аб мірным урэгуляванні на ўсходзе Украіны прадстаўніцай у рабочай падгрупе ў сацыяльна-эканамічных пытаннях.
Падчас працы ў ОП таксама ўзначальвала Раду ў садзейнічанні бізнэсу. Была ўдзельніцай камісіі адбору кіраўніка Бюро эканамічнай бяспекі (БЭБ), чальцом назіральнай рады НАК «Нафтагаз Украіны», старшынёй управы Фонду агульнаабавязковыя дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на выпадак беспрацоўя.
4 лістапада 2021 года Свірыдзенка была прызначаная на пасаду першага віцэ-прэм'ера - міністра эканомікі. Праз год у жніўні ўзначаліла міжведамасную працоўную групу ў пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай санкцыйнай палітыкі.
У 2023 годзе ўвайшла ў рэйтынг 100 новых лідараў свету паводле версіі часопіса TIME.