Менчукоў двойчы заліло праз дрэнную ліўнёўку
- 17.07.2025, 10:20
Кватэра размешчаная на апошнім паверсе дома.
Жыллё сямейнай пары з Менска двойчы затапіла, прычым не з-за суседзяў. Яны паскардзіліся ўладам.
Менчукі пражываюць у доме на вуліцы Семяняка ў Фрунзенскім раёне. За апошні год іх кватэру залівала двойчы, прычым апошні раз зусім нядаўна – 5 ліпеня.
І справа не ў суседзях: муж і жонка жывуць на апошнім паверсе. Вінаватая няўдала зробленая сістэма ліўневай каналізацыі, якая адводзіць дажджавую ваду з даху дома.
«На тэхнічным паверсе ўсталяваная пластыкавая заглушка, якая мацуецца на разьбе. Але моцнага напору вады яна не вытрымлівае і зрываецца. У выніку вада трапляе на тэхнічны паверх, а адтуль – наўпрост у нашу кватэру», – патлумачыў муж.
У выніку беларусы не могуць нават пачаць рамонт, таму што баяцца наступнага патопу.
Улады былі ў курсе праблемы і сапраўды фіксавалі заглушку, якая адыходзіць. Аднак цалкам развязаць пытанне не атрымліваецца.