На дзіцячай пляцоўцы пад Менскам знайшлі ваўка
- 17.07.2025, 10:09
Жывёліна была шалёнай.
Злоўленая ў Сеніцы жывёліна была ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці
Жывёліна знаходзілася ў Сеніцы каля дзіцячай пляцоўкі.
17 ліпеня а 01:00 паступіла паведамленне, што драпежніка заўважылі на дзіцячай пляцоўцы ў адным з двароў па вуліцы Васільковай.
Патруль, які выехаў на сігнал у складзе ўчастковага інспектара і міліцыянта-кіроўцы, заспеў жывёліну на пазначаным месцы. Воўк павёў сябе агрэсіўна і пачаў кідацца на супрацоўнікаў міліцыі.
Па ўсіх вонкавых прыкметах было відаць, што ў жывёліны шаленства, міліцыянты застрэлілі яго.