BE RU EN

Кіраўнік МЗС Нямеччыны наведаў Адэсу

  • 1.07.2025, 19:18

Яму паказалі наступствы расейскіх нападаў.

Міністр замежных справаў Нямеччыны Ёхан Вадэфуль наведаў Адэсу, дзе яму паказалі наступствы расейскіх абстрэлаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга.

Нямецкі міністр на свае вочы ўбачыў разбурэнне партовай інфраструктуры і жылых дамоў. Яго праінфармавалі пра сітуацыю з бяспекай у рэгіёне і працу ўкраінскага збожжавага калідора.

Сібіга і Вадэфуль абмеркавалі шляхі ўзмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, сярод іншага пастаўку новых сістэмаў і перахопнікаў, інвестыцыі ў супольную вытворчасць СПА, украінскіх дронаў-перахопнікаў і сродкаў далёкага радыусу дзеяння.

«Расейскія ўдары паказваюць, што Пуцін адкідае мірныя намаганні і павінен сутыкнуцца з ростам трансатлантычнага ціску. Мы абмеркавалі, як узмацніць яго як мага хутчэй», – адзначыў кіраўнік МЗС.

Апошнія навіны