BE RU EN

У Менску выявілі нелегальную клініку для дэтаксікацыі алкаголікаў

  • 1.07.2025, 18:49

Арганізатарамі называюць грамадзянаў Беларусі і Расеі.

Нелегальную клініку знайшлі ў Менску супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю. Там прапаноўвалі паслугі дэтаксікацыі арганізма і медыкаментознага лячэння абстынентнага сіндрому.

Арганізатарамі называюць грамадзянаў Беларусі і Расеі. Яны працавалі без ліцэнзіі і без належнай рэгістрацыі клінікі.

«Актыўная маркетынгавая кампанія дазваляла задзейнічаць сотні кліентаў. Для гэтага выкарыстоўваліся фэйкавыя інтэрнэт-сайты медыцынскіх клінік з указаннем кантактных нумароў тэлефонаў, праз якія прымаліся замовы», – заяўляюць у Дзяржкантролі.

Пацыенты ці іх сваякі пакідалі заяўку, пасля чаго ўдзельнікі групы задзейнічалі ў працы медработнікаў. Тыя выязджалі да кліентаў, праводзілі лячэнне і прымалі аплату гатоўкай. Большая частка выручкі, як заяўляюць у КДК, даставалася арганізатарам схемы. Сярэдні кошт паслугі быў 200–250 рублёў.

Кампанія дзейнічала па ўсёй краіне. У паслугах задзейнічаныя медработнікі з розных медустановаў, у тым ліку былыя фельчары.

За два гады дзейнасці арганізатары атрымалі як мінімум больш за 100 тысячаў даляраў ЗША ў эквіваленце. «Пры гэтым рэальны прыбытак арганізатараў бізнэсу значна большы», – падкрэсліваюць у Дзяржкантролі.

Арганізатарам схемы за пазапраўную прадпрымальніцкую дзейнасць пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны