BE RU EN

Wildberries змяняе правілы для беларускіх гандляроў

  • 30.06.2025, 16:49

Для пакупнікоў з'явяцца плюсы.

Кампанія Wildberries абвясціла пра магчымасць для гандляроў знізіць камісію за хуткую дастаўку, піша "Точка".

Гэта тычыцца мадэляў продажаў "Вітрына" (DBS) і "Вітрына экспрэс" (EDBS).

Беларускія гандляры, якія выкарыстоўваюць мадэль "Вітрына", змогуць скараціць камісію на 2%, калі яны даставяць тавар цягам 24 гадзін пасля афармлення замовы. Мінімальная камісія ў гэтым выпадку складзе 3 працэнты.

Для тых, хто прапануе экспрэс-дастаўку праз мадэль "Вітрына экспрэс", прадугледжана зніжэнне камісіі на 1% пры ўмове, што дастаўка будзе выканана на працягу 60 хвілін.

Такія асалівасці працы для беларускіх гандляроў сталі даступныя сёлета ў сакавіку. Мадэль "Вітрына" мяркуе, што гандляры захоўваюць тавары на сваіх складах і самастойна займаюцца іх дастаўкай.

Паводле "Вітрыны экспрэс" тавары могуць быць дастаўленыя цягам 4 гадзін з дапамогай уласных лагістычных рашэнняў.

У мадэлі “Вітрына” можна рэалізоўваць тавары ўсіх катэгорый, дазволеных да продажу на платформе, сярод іх і тыя, якія не падыходзяць для схем “Маркетплейс” і “Продаж са склада Wildberries”.

Да такіх тавараў адносяцца звышгабарытныя прадметы, жывыя расліны, грунт і ўгнаенні, прадукты харчавання, далікатныя вырабы, а таксама спецыфічныя мадэлі адзення і абутку, тавары з высокім коштам і нізкай абарачальнасцю.

Апошнія навіны