BE RU EN

Затрыманы лідар гурта «Палац» Алег Хаменка

  • 30.06.2025, 11:50

Арышт адбыўся некалькі дзён таму.

Затрыманы лідар беларускага гурта «Палац» Алег Хаменка. Пра гэта паведаміў 30 чэрвеня журналіст Канстанцін Каверын у эфіры шоў «Звычайная раніца».

- З зямлі паведамляюць, што нібыта затрыманы лідэр групы «Палац» Алег Хаменка. Прычым [затрыманы] ужо некалькі дзён таму, - падкрэсліў Каверын.

Затрыманне Алега Хаменкі пацвердзіла «Зеркалу» крыніца. Іншыя акалічнасці невядомыя. Затрыманне Алега Хаменкі пацвердзіла Charter97.org крыніца.

Алег Хаменка - музыка, радыёвядоўца, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадусар. Лідар фолк-мадэрн гурта «Палац». У складзе музычнага калектыву здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая».

Апошнія навіны