У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы
- 25.06.2025, 10:12
Адзін з кіроўцаў заснуў.
ДТЗ з удзелам двух аўтобусаў адбылося раніцай у аўторак у Лагойску.
46-гадовы кіроўца аўтобуса Iveco заснуў за стырном.
Ён рэзнуўся ў рэйсавы аўтобус МАЗ пад кіраваннем 66-гадовага мужчыны, які стаяў на прыпынку.
Транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні. Таксама былі траўмаваныя два пасажыры Iveco.