Іран выпусціў балістычныя ракеты па Ізраілю
- 17.06.2025, 10:18
Паблізу Тэль-Авіва зафіксаваныя пажары і густы дым.
Войска абароны Ізраіля паведаміла аб масаваным запуску балістычных ракет з Ірана па тэрыторыі краіны.
Пра гэта паведамляе The Times of Israel.
Сірэны паветранай трывогі гучалі ў цэнтральных, паўночных і некаторых паўднёвых раёнах Ізраіля.
Улады заклікаюць цывільных асоб заставацца ў бамбасховішчы да атрымання дадатковых указанняў. У раёне Ерусаліма чутныя выбухі.