BE RU EN

Трамп: Я вельмі расчараваны ў Расеі

  • 12.06.2025, 21:28

Прэзідэнт ЗША адначасова расчараваны і ва Украіне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што Украіна і Расея ўжо нібыта маглі дамовіцца пра мірную ўгоду. Але ён расчараваны, што гэтага не здарылася.

Пра гэта амерыканскі лідар заявіў падчас размовы з журналістамі.

«Я вельмі расчараваны ў Расеі, але я расчараваны і ва Украіне, таму што, на мой погляд, можна было б дасягнуць угоды», – расказаў Трамп.

Паводле ягоных словаў, Украіна і Расея страчваюць 5-6 тысячаў чалавек за тыдзень. Гэта «пераважна вайскоўцы», але таксама і мірныя жыхары, таму што па іх наносяць ракетныя ўдары.

«Як бы вам спадабалася жыць у будынку, калі б вы ведалі, што ўвечары ёсць вялікая верагоднасць, што ў яго трапіць ракета? Гэта жахліва. Мусіць, жудасна так жыць», – дадаў прэзідэнт.

Трамп таксама пахваліўся, што ЗША «выдатна папрацавалі» з Індыяй і Пакістанам, а таксама з Ізраілем. Ён чарговы раз заявіў, што ніводная такая катастрофа не адбылася б, калі б ён быў прэзідэнтам.

Апошнія навіны