BE RU EN

Швэдскія хакеісты ўзялі бронзу хатняга чэмпіянату свету

  • 25.05.2025, 19:13

Каманда Швэцыі перамагла Данію.

Каманда Швэцыі значна перамагла каманду Даніі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў хакеі, які прымалі абедзве краіны.

Гульня ў Стакгольме закончылася з лікам 6:2.

У швэдаў па дублі аформілі Мікаэль Баклунд (26-я і 30-я хвіліны) і Маркус Юхансан (38, 49), па галу ў Лукаса Рэйманда (43) і Мікі Зібанежада (56).

У данійцаў забівалі Нік Алесян (44) і Мікалай Элерс (47).

У фінале турніру пазней у нядзелю згуляюць каманда ЗША і Швайцарыі.

Апошнія навіны