BE RU EN

У працы сацсеткі Ілана Маска X адбыўся маштабны збой

  • 24.05.2025, 19:55

Праблемы з доступам назіраюцца ўжо некалькі дзён запар.

Сацыяльная сетка X (былы Twitter), якая належыць амерыканскаму мільярдэру Ілану Маску, у суботу сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі.

Паводле звестак сервісу Down Detector, які адсочвае збоі ў працы інтэрнэт-платформаў, колькасць скаргаў рэзка ўзрасла пасля 15:00 паводле менскага часу. А блізу 17:00 яна пайшла на спад.

У сацыяльных сетках карыстальнікі актыўна жаляцца на праблемы з доступам да платформы, якія назіраюцца некалькі дзён запар.

Між іншым, у супольнасці r/Twitter на Reddit з'явіліся шматлікія паведамленні аб памылках пры спробе ўваходу ў сістэму.

Выданне паказвае, што раней на гэтым тыдні - у чацвер раніцай - у адным з дата-цэнтраў кампаніі X у штаце Арэгон адбыўся пажар.

Пасля паведамленняў пра пажары карыстальнікі ўжо скардзіліся на праблемы з доступам да сайта, але тады збой насіў лакальны характар.

На адной з афіцыйных старонак X прызналі наяўнасць праблем і патлумачылі іх прычыну збоем у працы дата-цэнтра.

Апошнія навіны