BE RU EN

Беларусаў папярэдзілі аб новых праблемах на мяжы з Літвой

  • 23.05.2025, 15:41

На выходных не будзе працаваць частка сістэм праграмнага забеспячэння.

У суботу, 24 траўня, на беларуска-літоўскай мяжы пройдуць планавыя працы па кіраванні сістэмным праграмным забеспячэннем.

Літоўскі бок паведамляе, што ў названы перыяд часу не будуць працаваць:

сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый (MDAS);

інтэлектуальная сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый (iMDAS);

нацыянальная сістэма кантролю транзіту (NTKS);

сістэма збору і апрацоўкі звестак аб гандлёвых плынях Літоўскай Рэспублікі з краінамі - чальцамі Еўрапейскага Звязу (IDAIS);

сістэма падачы тавараў на мытны кантроль (PPMKS);

нацыянальныя кампаненты сістэмы кантролю імпарту ICS2.

Беларуская мытня рэкамендуе кіроўцам улічваць названую інфармацыю пры планаванні часу і маршруту праз граніцу.

Апошнія навіны