BE RU EN

Axios: Трамп у лютасці праз удары Расеі па Украіне

  • 7.03.2025, 19:24

Прэзідэнт ЗША патрабуе спынення агню.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у лютасці праз апошнія дзеянні Расеі. Дарэчы, размова ідзе аб масаваным расейскім удары па Украіне.

Пра гэта паведамляе Axios.

Неназваны высокапастаўлены чыноўнік Белага дома распавёў выданню, што ў апошнія дні «лютасць Трампа ўзмацнілася». Прычынай сталі паводзіны Расеі і працяг яе ўдараў па Украіне ў той самы час, калі прэзідэнт ЗША намагаў на спыненні агню.

Сёння, 7 сакавіка, Трамп заявіў, што ён разглядае ўвядзенне новых маштабных санкцый і тарыфаў супраць Расеі. Таксама прэзідэнт заклікаў Кіеў і Маскву ўжо зараз пачаць мірныя перамовы.

Апошнія навіны