BE RU EN

У Крамлі зрабілі заяву пасля сустрэчы Пуціна са спецпасланнікам Трампа

  • 14.03.2025, 14:52

Пяскоў заявіў аб "дадатковых сігналах" для прэзідэнта ЗША.

Пяскоў заявіў, што "асцярожны аптымізм" ЗША наконт урэгулявання вайны ва Украіне апраўданы.

Спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў сустрэчу расейскага лідара Уладзіміра Пуціна са спецпасланнікам Трампа Стывам Уіткафам.

Ён заявіў, што Ўіткаф прадставіў Расеі «дадатковую інфармацыю, і таксама праз яго Пуцін перадаў “дадатковыя сігналы” для Трампа. Ён таксама заявіў, што "асцярожны аптымізм" ЗША наконт ўрэгулявання вайны ва Украіне апраўданы.

Каментуючы будучую размову Пуціна і Трампа, Пяскоў адзначыў, што дакладны час размовы пакуль не ўзгоднены.

«Пасля таго як спадар Уіткаф ужо ўсю інфармацыю давядзе да свайго кіраўніка дзяржавы, ужо пасля будзем вызначацца з тэрмінамі правядзення размовы. Разуменне, што такая размова патрэбная, ёсць з двух бакоў», - сказаў Пяскоў.

Пяскоў таксама зняпраўдзіў публікацыю NBC News аб тым, што спецпасланніка ЗША ва Украіне Кіта Келага адхілілі ад перамоў праз патрабаванні Масквы.

Апошнія навіны