Трамп сам прэзентуе свой мірны план
- 6.02.2025, 17:30
Прэзентацыі на Мюнхенскай канферэнцыі не будзе.
Мірны план прэзідэнта ЗША Дональда Трампа для ўрэгулявання вайны РФ супраць Украіны не будзе прэзентаваны на наступным тыдні, як пра гэта паведамілі раней у СМІ, гэта адбудзецца пазней.
Пра гэта ў інтэрв'ю Newsmax заявіў спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг.
Паводле словаў Келага, інфармацыя, што ён можа прэзентаваць план Трампа на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, якая адбудзецца з 14 да 16 лютага, не адпавядае рэчаіснасці.
«Не, такіх планаў няма», – падкрэсліў Келаг.
Спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі таксама ўдакладніў, калі і кім гэты план усё ж будзе абнародаваны:
«Чалавек, які прэзентуе “мірны план” – гэта прэзідэнт ЗША, а не Кіт Келаг. Мы будзем задзейнічаныя, дапаможам яму з гэтым».
Ён таксама запэўніў, што гэтага не адбудзецца на наступным тыдні.