Беларуску пакаралі за збіццё свайго дзіцяці
- 6.02.2025, 12:37
Жанчына сцвярджае, што толькі «злёгку стукнула яго па ягадзіцах».
У Менску 30-гадовую жанчыну пакаралі штрафам за пабоі, якія яна нанесла свайму 7-гадоваму сыну, паведамляе Генпракуратура.
Інцыдэнт здарыўся ў кастрычніку 2024 года. У дзіцяці знайшлі ранкі, сінякі і драпіны. На гэта звярнулі ўвагу класны кіраўнік і медсястра, якая аглядала хлопчыка. Само дзіця пацвердзіла, што маці яго ўдарыла.
Жанчына сцвярджала, што не збівала сына, а толькі «злёгку стукнула яго па ягадзіцах». Бацька хлопчыка не хацеў, каб яе прыцягвалі да адказнасці. Аднак пракуратура вывучыла ўсе довады, у тым ліку фатаграфіі збіцця, і перадала справу ў суд.
У выніку суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.2 арт.10.1 КоАП і прызначыў ёй штраф у суме 126 рублёў.