УСУ атрымаюць новыя ўкраінскія дроны ZEUS і HADES
- 5.02.2025, 18:28
Гэтыя БПЛА больш устойлівыя да сродкаў РЭБ.
Да выкарыстання ў падраздзяленнях Узброеных сіл Украіны кадыфікаваны і дапушчаны беспілотныя авіяцыйныя комплексы ZEUS і HADES украінскай вытворчасці.
Аб гэтым паведаміла Галоўная ўправа забеспячэння суправаджэння жыццёвага цыкла ўзбраення і вайсковай тэхнікі Міністэрства абароны Украіны.
Адзначаецца, што манеўраныя FPV-коптары гэтых комплексаў маюць рамы розных памераў.
«Дзякуючы наладам рухавікоў і ўдасканаленай сістэме кіравання могуць даганяць і знішчаць тэхніку ворага, якая рухаецца на вялікай хуткасці. Могуць знішчаць палявыя ўмацаванні, бронетэхніку і жывую сілу ворага», - сказана ў паведамленні.
Таксама падкрэсліваецца, што лятальныя апараты маладасяжныя да ўздзеяння варожых сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.