BE RU EN

«Гэтаму рэжыму настаўнікі не патрэбныя»

  • 5.02.2025, 12:42

Патрэбныя толькі даносчыкі.

31 студзеня ў Менскім гарадскім судзе пачалі судзіць 29-гадовую выкладчыцу англійскага Алену Бадзяку. Дзяўчына родам з Глыбокага. За каментары ў сацсетках педагога абвінавачваюць у "распальванні варожасці" і "закліках да прычынення шкоды Беларусі". Паводле гэтых артыкулаў лукашысты могуць прысудзіць да 12 гадоў зняволення, піша чытач сайта Charter97.org:

- Нядаўна па даносе лукашысты хацелі асудзіць настаўніка матэматыкі, завуча Ляхавіцкай гімназіі, лаўрэата прэміі "Настаўнік Года 2023", маці 4-х дзяцей Таццяну Ляховіч. Заслужаная настаўніца была вымушана пакінуць краіну праз шалёныя даносы гідкай стукачкі.

Мяркуючы з бесперапынных рэпрэсій супраць педагогаў, рэжым хоча канчаткова раздушыць беларускую адукацыю. Дыктатуру задаволіць, каб засталіся толькі бондаравы, якія навучаць даносіць.

Аграхунта хоча стварыць абсалютную фашысцкую дыктатуру. Лукашыстам не патрэбны педагогі, якія выхоўваюць адукаваных людзей, нясуць светлае і добрае. Ім патрэбныя памагатыя, якія будуць адурманьваць людзей з дзяцінства.

Апошнія навіны