Украінскія дэсантнікі ўзялі ў палон 21 акупанта ў Курскай вобласці
- 5.02.2025, 12:12
Апублікаванае відэа допытаў.
Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон 21 салдата расейскага войска ў Курскай вобласці. Такім чынам быў папоўнены абменны фонд.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сіл Украіны.
Як расказалі дэсантнікі, расейскія салдаты добраахвотна пагадзіліся здацца ў палон. Сярод захопленых - акупанты з розных рэгіёнаў Расеі, а таксама з Бураціі. Палонным была нададзеная своечасовая медыцынская дапамога.
Таксама сярод захопленых - жыхар Запарожскай вобласці, 2003 года нараджэння.
«Яны абралі правільны шлях, здаўшыся ў палон Узброеным Сілам Украіны. Замест таго, каб удзельнічаць у бессэнсоўных мясных штурмах без належнай падрыхтоўкі і падтрымкі. Заклікаем усіх вайскоўцаў войска РФ - здавайцеся», - сказана ў паведамленні.