BE RU EN

Трамп прыстрашыў Іран знішчэннем, калі яго заб'юць

  • 5.02.2025, 12:04

Тэгеран пагражаў прэзідэнту ЗША.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што пакінуў сваім дарадцам загад знішчыць Іран, калі той зробіць замах на яго.

Пра гэта паведамляе АР.

Агенцтва адзначае, што Трамп падпісаў указ, які заклікае ўрад ЗША максімальна ціснуць на Тэгеран.

«Я пакінуў інструкцыі, калі яны (Іран, - рэд.) гэта зробяць (заб'юць Трампа, - рэд.), яны будуць знішчаныя, нічога не застанецца».

Агенцтва адзначыла, што федэральныя ўлады гадамі адсочвалі іранскія пагрозы на адрас Трамп і іншых службовых асоб адміністрацыі.

Апошнія навіны