BE RU EN

Цароў прыціх і заклікаў РФ мірыцца з Украінай

  • 5.02.2025, 9:34

Здраднік рэзка змяніў рыторыку.

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады, здраднік Украіны Алег Цароў змяніў сваю рыторыку. У эфіры дзяржаўнага тэлеканала РФ ён заклікаў наладжваць стасункі з Украінай, якую не ўдалося захапіць падчас «СВА», піша «Дыялог.UA».

Цароў фактычна заявіў аб няўдачы так званай «спецаперацыі», якая мела на мэце поўную акупацыю Украіны. Ён канстатаваў няздольнасць войска РФ захапіць нават Данбас, не гаворачы аб іншых тэрыторыях суседняй краіны.

«Мы сёлета наступаем раз у 5 хутчэй, чым летась. Мы малайцы, мы паскорыліся. Але такімі тэмпамі, каб «вызваліць» усю Данецкую вобласць, трэба ад 3 гадоў і больш ... Проста чыстая матэматыка. Нават калі спадзявацца на тое, што мы будзем па 30 км за дзень ісці, то гэта не будзе 100 гадоў, але будзе вельмі доўга», - заявіў здраднік.

Ён удакладніў, што Украіна знайшла вельмі эфектыўны сродак супраць расейскіх агрэсараў - «адгарадзілася сцяной дронаў».

Прарваць гэтую сцяну расейскаму войску не ўдаецца. Цароў мяркуе, што Расеі трэба наладжваць стасункі з Украінай.

«З Украінай у кожным выпадку трэба будзе неяк працаваць. Гэта краіна, якая нікуды не падзенецца, гэта нашыя суседзі», - адзначыў калабарант.

Апошнія навіны