Генеральны сакратар NАТО: Еўропа «гатовая і хоча» ўзначальваць гарантаванне бяспекі Украіны
- 18.02.2025, 11:51
Еўрапейскія лідары гатовыя ўзяць на сябе абавязанні.
Генеральны сакратар NАТО Марк Рутэ пасля экстранага саміту ў Парыжы заявіў, што Еўропа гатова даць гарантыю бяспекі Украіне. Адпаведнае паведамленне генеральны сакратар NАТО апублікаваў у сацсетцы X 17 лютага.
Рутэ заявіў, што еўрапейскія лідары прадэманстравалі сваю гатоўнасць узяць на сябе абавязацельства ў гарнатыі бяспекі Украіны. Ён дадаў, што менавіта такі ягоны погляд на цяперашнюю сустрэчу ў французскай сталіцы.
«Гатовыя і хочуць. Гэта мой погляд на сённяшнюю сустрэчу ў Парыжы. Еўропа гатовая і хоча актывізавацца. Узначальваць гарантыю бяспекі Украіны. Гатовая і хоча інвеставаць значна больш у нашу бяспеку», - растлумачыў генеральны сакратар NАТО.
Паводле ягоных слоў, у далейшым трэба будзе таксама разглядаць дэталі, але «абавязанні выразныя».