BE RU EN

FT: Пуціна можна прымусіць адмовіцца ад шэрагу сваіх патрабаванняў

  • 18.02.2025, 11:20

Экспэрты падзяліліся прагнозамі ў працэсе перамоў.

Сёння, 18 лютага, у Эр-Рыядзе адбудзецца сустрэча расейскай і амерыканскай дэлегацый упершыню з 2022 года. Напярэдадні Пуцін даў зразумець, што ён не саступіць у сваіх геапалітычных амбіцыях.

Кіеў і Брусэль устурбаваныя тым фактам, што Трамп зойме пазіцыю Пуціна, калі будзе разглядацца пытанне рэгулявання канфлікту ва Украіне, піша Financial Times.

Яшчэ да пачатку саміх перамоў у ЗША далі зразумець, што Украіне няма месца ў NATO, і тое, што Кіеву не атрымаецца вярнуць пад свой кантроль раней страчаныя тэрыторыі.

Такая пазіцыя Вашынгтона можа толькі ўзмацніць упэўненасць Пуціна ў сваёй пазіцыі. Экс-кіраўнік МЗС РФ Андрэй Козыраў упэўнены, што геапалітычныя амбіцыі Пуціна не змяніліся: унесці разлад паміж ЗША і ЕЗ, пасварыць чальцоў NATO і падпарадкаваць сабе ўсю Усходнюю Еўропу.

Пуцін асцерагаецца, што Украіна можа яшчэ бліжэй наблізіцца да Захаду, што зробіць краіну мацнейшай і Крамлю будзе складана ўварвацца ў краіну другі раз.

Са слоў расейскага палітолага Андрэя Калеснікава, галоўны падыход Пуціна – падзяліць паміж РФ і ЗША сферы ўплыву ў свеце. Пуціну лепш халодная вайна і новая жалезная заслона, каб без праблем трымаць свой народ на кароткім павадку, а для гэтай мэты не трэба нават пачынаць вайну.

Супрацоўніца Еўразійскага цэнтра Carnegie Russia у Бэрліне Кацярына Шульман упэўненая, што Пуціна можна прымусіць адмовіцца ад шэрагу сваіх патрабаванняў пры ўмове ўказання на поўны перагляд міжнароднага парадку бяспекі.

Калі Пуціну ўдасца даказаць, што РФ усё ж ёсць месца сярод вялікіх краін свету і прымусіць скасаваць санкцыі, то пытанне тэрытарыяльнае, а з ім і вайсковае адыдуць адразу ж на другі план.

Апошнія навіны