BE RU EN

Рубіё: Найбліжэйшыя дні ці тыдні пакажуць, ці сапраўды Пуцін хоча міру

  • 16.02.2025, 21:54

Дзяржсакратар ЗША таксама адзначыў, што наперадзе яшчэ шмат працы па ўрэгуляванні вайны ва Украіне.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё адзначыў, што найбліжэйшыя дні і тыдні пакажуць, ці сапраўды расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін настроены на мір ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў інтэрв'ю CBS News.

Рубіё спыталі, ці верыць ён у гатоўнасць Пуціна да перамоў і саступак дзеля завяршэння вайны.

У адказ ён адзначыў: «Прэзідэнт Трамп гутарыў з Пуціным на мінулым тыдні, і ў ім Пуцін выказаў сваю зацікаўленасць у міры, а прэзідэнт выказаў сваё жаданне бачыць канец гэтага канфлікту такім чынам, каб ён быў працяглым і абараняў украінскі суверэнітэт, і каб гэта быў працяглы мір. Гэта правільнае развязанне».

Рубіё дадаў, што сапраўднасць намераў дыктатара РФ пакажа далейшае развіццё падзей.

«Наступныя некалькі тыдняў і дзён вызначаць, наколькі гэта сур'ёзна ці не. Урэшце, адным тэлефонным званком мір не ўстанаўліваецца», - падсумаваў ён.

Апошнія навіны