BE RU EN

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў да «плана Маршала» для Украіны

  • 16.02.2025, 16:12

Ён таксама заклікаў падрыхтаваць Украіну да ўступлення ў ЕЗ, а таксама не выключаць далучэння да NАТО.

Украіна павінна атрымаць максімальна справядлівую ў дачыненні да яе мірную дамову і надзейныя гарантыі бяспекі, уключаючы магчымасць уступлення ў Еўразвяз і NАТО, заявіў прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы.

На ягоную думку, супольнікі Кіева павінны працаваць не толькі над тым, каб Украіна магла пачаць перамовы з Расеяй у найбольш моцнай пазіцыі, але і над планам аднаўлення пасля заканчэння баёў. «Мы ўжо надаем Украіне вайсковую падтрымку. ...> Нам таксама варта пачаць думаць аб пасляваенным аднаўленні. ...> «План Маршала» для Украіны быў бы выдатнай ідэяй. ...> Мы маглі б пачаць падрыхтоўку Украіны да ўступлення ў ЕЗ вельмі паспяховым спосабам», - сказаў Павел.

Ён мяркуе, што гэта было б «найлепшай дэманстрацыяй няўдачы Расеі ва Украіне». «Мы павінны выказаць нашу рашучасць у тым, што, калі Украіна хоча стаць часткай ЕЗ, а ў канчатковым выніку і NАТО, яны маюць права гэта зрабіць», – падкрэсліў прэзідэнт Чэхіі.

Апошнія навіны