Расейцы пад Пакроўскам ядуць снег і шукаюць ежу ў заплечніках «двухсотых»
- 16.02.2025, 12:05
Цікавыя апавяданні палонных акупантаў.
Расейскія акупанты на гарачым Пакроўскім кірунку пакутуюць ад абмаражэнняў і скардзяцца на адсутнасць правізіі.
Пра гэта паведаміў мэр Генічэска, камандзір узвода 24АШБ «Айдар» Станіслаў «Асман» Бунятаў. З яго слоў, аб праблемах расейскага войска на гэтым кірунку расказваюць палонныя акупанты.
«Палонныя з Пакроўскага кірунку скардзяцца на сталыя абмаражэнні і адсутнасць правізіі, распавядаюць што замест вады ядуць снег, калі пашанцуе, топяць яго, ежу збіраюць у заплечніках «200-х» і эвакуяваных «300-х», - адзначыў «Асман».