BE RU EN

Ізраіль павысіць боегатоўнасць пасля прыпынення вызвалення закладнікаў

  • 10.02.2025, 20:34

Міністр абароны Ізраіля назваў дзеянні ХАМАС парушэннем перамір'я.

Міністр абароны Ізраілю Ісраэль Кац даручыў падраздзяленням Войска абароны краіны (ЦАХАЛ), якія знаходзяцца ў сектары Газа, забяспечыць «максімальны ўзровень гатоўнасці», паведамляе The Times of Israel.. Распараджэнне адбылося ўслед за адмовай палестынскай групоўкі ХАМАС перадаць групу закладнікаў у абумоўлены тэрмін – 15 лютага.

Дзеянні ХАМАС міністр назваў «прамым парушэннем рэжыму спынення агню».

«Я даручыў ЦАХАЛ павысіць баявую гатоўнасць да любога развіцця падзей у Газе і забяспечыць абарону ізраільскіх населеных пунктаў», – паведаміў ён.

ХАМАС раней адклала вызваленне некалькіх ізраільскіх закладнікаў, запланаванае на 15 лютага, да далейшага апавяшчэння.

Апошнія навіны