BE RU EN

Украінскія воіны спынілі больш за 700 атак РФ за тыдзень

  • 10.02.2025, 20:13

Сырскі паказаў відэа.

Украінскія абаронцы адбілі сотні нападаў расейскіх акупантаў з 4 да 10 лютага. УСУ актыўна знішчалі варожых салдатаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на галоўнага камандзіра УСУ Аляксандра Сырскага ў Facebook.

«Прадаўжаем знішчаць ворага і ягоныя рэзервы. За мінулы тыдзень, з 4 да 10 лютага, украінскія абаронцы спынілі 741 атаку акупантаў на нашыя пазіцыі», – адзначыў Сырскі.

Ён падзякаваў кожнаму ўкраінскаму воіну за прафесійную баявую працу.

Апошнія навіны