BE RU EN

ЗША і Паўднёвая Карэя праводзяць вайсковыя вучэнні ля мяжы з КНДР

  • 10.02.2025, 19:17

Фота.

Войскі ЗША і Паўднёвай Карэі праводзяць супольныя маштабныя вучэнні з баявой стральбой на палігоне недалёка ад мяжы з КНДР. Пра гэта 10 лютага паведаміла паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Yonhap са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.

Адзначаюць, што вучэнні на палігоне Радрыгес у горадзе Пхачхоне, прыкладна за 30 км ад дэмілітарызаванай зоны, пачаліся ў мінулы панядзелак і будуць доўжыцца тры тыдні. У іх удзельнічаюць блізу 2 тысяч вайскоўцаў і больш за 150 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку баявыя машыны Stryker, гаўбіцы M777A2, ударныя верталёты Apache і штурмавікі А-10.

Мэта вучэнняў, як піша СМІ, - замацаванне аб'яднаных аператыўных магчымасцяў хаўруснікаў і дапамога ратацыйнаму падраздзяленню Stryker узброеных сіл ЗША.

Раней амерыканскія вайскоўцы праводзілі такія вучэнні асобна, Паўднёвая Карэя да іх далучылася ўпершыню ў ліпені мінулага года.

Апошнія навіны