BE RU EN

Святар РПЦ назваў нечаканую прычыну гібелі расейцаў на фронце

  • 10.02.2025, 18:32

«Гэта глыбінны духоўны, д'ябальскі складнік».

Расейскія жаўнеры, якія лаюцца на «СВА», часцей гінуць або атрымліваюць раненні, заявіў старшыня інфармацыйнай камісіі Маскоўскай гарадской епархіі айцец Аляксандр Волкаў.

Пра гэта паведамляе NV са спасылкай на расейскія СМІ.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы з ненарматыўнай лексікай, прапагандыст сказаў, што на вайне ў першую чаргу паміраюць або траўмуюцца жаўнеры, якія нецэнзурна лаюцца.

«Запомніце, брыдка лаяцца на перадавой нельга. Гэта, здавалася б, нешта вельмі дзіўнае для свецкага чалавека: там страляюць, страшна, эмоцыі вызваляюцца, інакш нельга сказаць, хутка аддаць загад можна толькі лаянкай. Вось узяў у рукі зброю, забудзься пра брыдкаслоўе! Сядзіш у хованцы з сябрамі-байцамі - не лайся», - цытуюць медыі Волкава.

Прадстаўнік РПЦ таксама падкрэсліў, што гэта не ён так прыдумаў, «гэта не жарты, не проста набор з пяці слоў, а глыбінны духоўны, д'ябальскі складальнік», - «гэта закон».

«У лаянцы ёсць духоўная падаплёка. І людзі, якія з усіх сіл імкнуцца нават у гэтых абсалютна экстрэмальных умовах для свайго ўнутранага стану ўстрымлівацца ад такой лексікі, значна больш захаваныя, у тым ліку ва ўмовах баявых дзеянняў», - дадаў прапагандыст.

Апошнія навіны