BE RU EN

Расіяне спрабуюць збіваць украінскія дроны кулямётам 1943 года

  • 9.12.2025, 22:52

Фотафакт.

Кулямёт Гарюнова СГ-43 на зенітным станку заўважылі на фронце ва Украіне. На фатаграфію хуткастрэльнага рарытэта звярнуў увагу Telegram-канал «Военный осведомитель».

На здымку можна заўважыць СГ-43 на станку канструкцыі Васіля Дзегцярова, які пераведзены ў становішча для зенітнай стральбы. Можна меркаваць, што зброю выкарыстоўваюць для барацьбы з нізкалётнымі дронамі.

Базавы СГ-43 прынялі на ўзбраенне ў 1943-м, а праз два гады з’явілася мадэрнізаваная версія кулямёта. Зброю выпускалі да канца 1960-х гадоў.

Апошнія навіны