FT: Трамп паставіў Украіне дэдлайн на прыняцце мірнага плана
- 9.12.2025, 21:28
Прэзідэнт ЗША даў Зяленскаму «некалькі дзён».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму «некалькі дзён» на адказ адносна мірнага плана. Пра гэта піша The Financial Times са спасылкай на крыніцы.
Сам Зяленскі заяўляў, што спецпрадстаўнік Трампа Стыў Уіткоф і зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер патрабавалі ад яго «хуткага рашэння». Сам Трамп спадзяецца, што заключыць пагадненне ўдасца да каталічных Калядаў.
Сам Трамп расчараваны тым, што Зяленскі яшчэ не азнаёміўся з мірным планам, — казаў прэзідэнт ЗША напярэдадні. «І я павінен сказаць, што я трохі расчараваны тым, што прэзідэнт Зяленскі яшчэ не азнаёміўся з [мірнай] прапановай», — казаў Трамп.