BE RU EN

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo

  • 9.12.2025, 20:22

Першыя месцы занялі Японія і Аўстралія.

У 2025 годзе беларусы занялі 3-е месца сярод самых актыўных навучэнцаў на платформе для вывучэння замежных моў Duolingo, піша Thinktanks.pro.

Паводле дадзеных штогадовага даклада, у 2025 годзе англійская мова была самай папулярнай для вывучэння ў прыкладанні, у 79% краін яна займае першае месца. Мовамі з найхутчэйшым ростам попыту сталі кітайская, карэйская і партугальская.

Японія і Аўстралія занялі першыя месцы сярод поліглотаў. Жыхары гэтых краін найчасцей вывучаюць тры і больш моў.

Першае месца паводле сярэдняга часу, выдаткаванага на вывучэнне замежнай мовы, заняла Японія — ужо другі год запар. На другім месцы апынулася Венгрыя, а на трэцім — Беларусь. Расія і Германія таксама ўвайшлі ў топ-5.

Апошнія навіны