BE RU EN

У Мінску ў снежні здарылася «навадненне»

  • 9.12.2025, 17:06

Відэафакт.

У Мінску 9 снежня здарылася сапраўднае навадненне. Усё з-за прарыву водаправода на вуліцы Чарвякова, у раёне будынка № 7.

«Мінскводаканал» ужо паведаміў пра наступствы: апроч самога наваднення, ціск вады панізіўся ў раёне квартала, абмежаванага вуліцамі Нававіленскай, Чарвякова, М. Багдановіча, Някрасава, Арлоўскай і Шаўчэнкі.

Там запэўнілі, што аператыўныя брыгады ў прыярытэтным парадку заняліся рамонтам.

Судзячы па відэа, вадой заліло ўчасткі прыватных дамоў, праезную частку і двор шматпавярховага дома. У вадзе апынуліся і аўтамабілі.

Апошнія навіны